Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Метадычная студыя

Сцэнарый метадычнай студыі

Тэма. Роля маніторынгу ў павышэнні прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў устаноў адукацыі. Павышэнне якасці адукацыі праз сістэму метадычнай работы

Мэта. Пазнаёміць з асаблівасцямі тэхналогіі педагагічнай дыягностыкі, садзейнічаць развіццю прафесійныай кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі ўпраўленчага маніторынга ў кантэксце прафесійнай дзейнасці.

Задачы

  1. азнаёміць з методыкамі правядзення дыягностыкі прафесійнай кампетэнцыі настаўніка;
  2. арганізаваць работу ўдзельнікаў метадычнай студыі па вызначэнні праблем пры правядзенні дыягностыкі.

 

Этапы арганізацыі

  1. Размінка (актывізацыя разумовай дзейнасці)
  2. Пралог (пастаноўка праблемы)
  3. Эксплікацыя (тэарытычны блок)
  4. Эцюд (работа ў групах па рашэнні праблемы)
  5. Дыскусія (падрыхтоўка агульных вывадаў)
  6. Рэфлексія

Размінка

Пралог

Работа метадычных фарміраванняў любога ўзроўню ў першаю чаргу накіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагога. А гэта работа немагчыма без вызначэння ўзроўню развіцця прафесійнай дзейнасці, зон яе бліжэйшага развіцця. І вось перад кіраўнікамі метадычных фарміраванняў пастае шэраг праблем:

-“Як сістэмна ацаніць вынікі прафесійнай дзейнасці настаўніка?”

-“Як дапамагчы настаўніку прасачыць змяненні эфектыўнасці яго работы на працягу пэўнага часу?”

-“Які дыягнастычны механізм патрэбна стварыць для выяўлення перспектыў прафесійнага росту кожнага педагога?”

Менавіта гэтыя праблемы з’явіліся стымулам да стварэння Мадэлі ўпраўленчага маніторынгу прафесійнай кампетэнцыі, якую я вам зараз прэзентую.

Перад тым як мы пачнем абмеркаванне сутнасці педагагічнай дыягностыкі, я прапаную вам выявіць ролю дыгностыкі ў арганізацыі метадычнай работы.

/ Правядзенне інтэрактыўнага метаду “Кляновы ліст”/

 

Эксплікацыя

Эфектыўнае кіраванне магчыма толькі пры поўнай, аператыўнай і даставернай інфармацыі аб выніках дзейнасці усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

Дыягностыка прафесійнай кампетэнцыі педагога і росту яго педагагічнага патэнцыялу дае не толькі інфармацыю для аналізу, але і спрыяе:

- вызначэнню перспектыўных ліній у развіцці метадычнай работы;

- перспектыве прафесійнага росту педагога, раскрыцці яго творчага

патэнцыялу;

- станаўленню адэкватнай самаацэнкі педагога.

Кіраўнік павінен ведаць патрэбы свайго калектыва і бачыць перспектыву яго фарміравання і развіцця.

Менавіта педагагічная дыягностыка забяспечвае навуковы падыход да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, у тым ліку і метадычнай работы.

Я з’яўляюся удзельнікам абласной эксперыментальнай пляцоўкі “Укараненне мадэлі развіцця прафесійнай кампетэнцыі педагогаў як умова павышэння якасці адукацыі вучняў”. Наша ўстанова адукацыірэалізуе інавацыйны праект “Роля ўпраўленчага маніторынга ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў”.

Ідэя праекта заснавана на ўяўленні аб тым, што прафесійная кампетэнтнасць настаўніка аказвае прамы ўплыў на павышэнне якасці адукацыі і фарміраванне асобы вучня. А сутнасць упраўленчага маніторынга заключаецца ў вывучэнні рэзультатыўнасці адукацыйнага працэса ва ўстанове адукацыі на аснове роста педагагічнага майстэрства настаўнікаў.

Асноўнымі аспектамі упраўленчага маніторынга за ростам прафесійнай кампетэнцыі педагога з’яўляюцца:

  1. упраўленчыя;
  2. функцыянальныя;
  3. аналітычныя.

Прадметам упраўленчага маніторынга з’яўляюцца:

  1. сацыяльныя якасці асобы педагога;
  2. прафесійныя якасці асобы педагога.

Прынцыпы упраўленчага маніторынгу прафесійнай кампетэнцыі педагогаў:

  1. мэтанакіраванасць дыягнастычных даследванняў, якая выражаецца ў неабходнасці спалучэння арганізацыйных форм, сродкаў і метадаў яе рэалізацыі з канечнай мэтай задавальнення прафесійных запытаў педагогаў на фоне значнага павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэса;
  2. адраснасць дыягнастычных даследванняў;
  3. канкрэтнасць дыягнастычных працэдур, якая вызначаецца навуковай асновай.

Функцыі ўпраўленчага маніторынгу, якія вызначаюць развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагога:

-         функцыя адваротнай сувязі;

-         функцыя педагагічнай карэкцыі;

-         функцыі матывацыі і стымулявання;

-         функцыі кантролю.

Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што маніторынг прафесійных кампетэнцый педагогаў стварае аснову для выяўлення цяжкасцей у рабоце кожнага педагога, садзейнічае пошуку аптымальных шляхоў іх пераадольвання, што дазваляе павысіць якасць адукацыйнага працэса ва ўстанове адукацыі.

Над рэалізацыяй абласнога інавацыйнага праекта мы працуем з 2015 года. За гэты час сіламі нашага калектыва створана графічная мадэль упраўленчага маніторынга, з якой вы зараз пазнаёміцеся (Дадатак 1).

Як вы бачыце, асноўнымі арыенцірамі мадэлі маніторынга развіцця прафесійнай кампетэнцыі педагога сталі:

-         выяўленне прафесійнага ўзроўню кожнага педагога;

-         дапамога ў вызначэнні прафесійных стэрэатыпаў;

-         матывацыя прафесійнага роста;

-         забеспячэнне ўмоў прафесійнага роста;

-         удасканальванне ацэнкі і стымулявання.

У рамках інавацыйнай пляцоўкі мы працуем па трох вектарах:

арганізацыйным, інфармацыйна-метадычным, аналітыка-дыягнастычным.

         Пры арганізацыі любой інавацыйнай дзейнасці вялікую ўвагу патрэбна надаваць інфармацыйна-метадычнаму суправаджэнню. Прэзентацыя вынікаў інавацыйнай дзейнасці адбываецца сродкамі тэматычнай старонкі сайта ўстановы адукацыі, публікацыямі ў СМІ, выпускам метадычных бюлютэней па тэме інавацыі, правядзеннем метадычных мерапрыемстваў для педагогаў, арганізацыю практычных заняткаў па прафіліктыцы эмацыянальнага выгарання педагога.

         На працягу двух гадоў на базе ўстановы адукацыі для педагогаў установы і раёна арганізавана метадычнае навучанне па праблемах кампетэнтнаснага падыхода ў адукацыі. Распрацаваны сцэнарыі і праведзены метадычныя мерапрыемствы: праблемныя семінары “Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць педагога” і “Настаўнік прафесіянал. Які ён?”, метадычны семінар “Развіццё і павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагога”, практычныя семінары “Кампетэнтнасны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэса” і “Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як прафесійная каштоўнасць сучаснага педагога”.

     Але ўсё ж самым галоўным з’яўляецца аналітыка-дыягнастычная работа.

Наша асноўная задача - падабраць дыягнастычны інструментарый, які забяспечыць маніторынг прафесійных кампетэнцый настаўніка.

         Дазвольце пазнаёміць Вас з дыягностыкамі ўпраўленчага маніторынга. Для кожнага дыягнастычнага даследвання распрацаваны алгарытм правядзення, анкеты для педагогаў, індывідуальныя табліцы аналіза адказаў педагогаў, праграмы падліку вынікаў дыягностыкі ў таблічным працэсарыEXCEL.

         Мы падабралі і адапціравалі дыягнастычны інструментарый для кожнага крытэрыя ацэнкі роста прафесійнай кампетэнтнасці педагога. Дадатак 2. Работа па апрабацыі яшчэ не завершана і будзе працягвацца да лютага 2018 года, але я вам прапаную пазнаёміцца з методыкамі правядзення дыягностык “Ацэнка ўзроўню развіцця калектыва”, “Ацэнка псіхалагічнага клімата ў калектыве”, “Ацэнка ўзроўню карыстання педагагічнымі кампетэнтнасцямі”, “Ацэнка ўзроўню інфармацыйна-аналітычнай кампетэнцыі”, “Ацэнка ўзроўню прафесійна-камунікатыўнай кампетэнцыі”.

         Такім чынам, рэалізацыя інавацыйнага праекта дазволіла мне як кіраўніку павысіць сваю прафесійную кампетэнтнасць, а установе адукацыі – магчымасць адпрацаваць методыку правядзення маніторынгавых даследаванняў роста прафесійнай кампетэнцыі педагога, што дазволіла павысіць якасць упраўлення ўстановай адукацыі і разам з іншымі мерамі перавесці ўстанову адукацыі ў рэжым развіцця.

Эцюд

Работа ў групах па апрабацыі дыягнастычнага упраўленчага маніторынга.

Група №1 “Ацэнка ўзроўню развіцця калектыва”

Група №2 “Ацэнка псіхалагічнага клімату ў калектыве”

Група №3 “Ацэнка ўзроўню карыстання педагагічнымі кампетэнтнасцямі”

Група №4 “Ацэнка ўзроўню інфармацыйна-аналітычнай кампетэнцыі”

Група №5 “Ацэнка ўзроўню прафесійна-камунікатыўнай кампетэнцыі”

Дыскусія

Падрыхтоўка агульных вывадаў па выніках работы метадычнай студыі

Рэфлексія

Метад “Ліст пажаданняў”

 

Роля дыягностыкі

Роля дыягностыкі

 

 

 

Раздзелы сайта