Сцэнарый метадычнай студыі
Тэма. Роля маніторынгу ў павышэнні прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў устаноў адукацыі. Павышэнне якасці адукацыі праз сістэму метадычнай работы
Мэта. Пазнаёміць з асаблівасцямі тэхналогіі педагагічнай дыягностыкі, садзейнічаць развіццю прафесійныай кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі ўпраўленчага маніторынга ў кантэксце прафесійнай дзейнасці.
Задачы
- азнаёміць з методыкамі правядзення дыягностыкі прафесійнай кампетэнцыі настаўніка;
- арганізаваць работу ўдзельнікаў метадычнай студыі па вызначэнні праблем пры правядзенні дыягностыкі.
Этапы арганізацыі
- Размінка (актывізацыя разумовай дзейнасці)
- Пралог (пастаноўка праблемы)
- Эксплікацыя (тэарытычны блок)
- Эцюд (работа ў групах па рашэнні праблемы)
- Дыскусія (падрыхтоўка агульных вывадаў)
- Рэфлексія
Размінка
Пралог
Работа метадычных фарміраванняў любога ўзроўню ў першаю чаргу накіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагога. А гэта работа немагчыма без вызначэння ўзроўню развіцця прафесійнай дзейнасці, зон яе бліжэйшага развіцця. І вось перад кіраўнікамі метадычных фарміраванняў пастае шэраг праблем:
-“Як сістэмна ацаніць вынікі прафесійнай дзейнасці настаўніка?”
-“Як дапамагчы настаўніку прасачыць змяненні эфектыўнасці яго работы на працягу пэўнага часу?”
-“Які дыягнастычны механізм патрэбна стварыць для выяўлення перспектыў прафесійнага росту кожнага педагога?”
Менавіта гэтыя праблемы з’явіліся стымулам да стварэння Мадэлі ўпраўленчага маніторынгу прафесійнай кампетэнцыі, якую я вам зараз прэзентую.
Перад тым як мы пачнем абмеркаванне сутнасці педагагічнай дыягностыкі, я прапаную вам выявіць ролю дыгностыкі ў арганізацыі метадычнай работы.
/ Правядзенне інтэрактыўнага метаду “Кляновы ліст”/
Эксплікацыя
Эфектыўнае кіраванне магчыма толькі пры поўнай, аператыўнай і даставернай інфармацыі аб выніках дзейнасці усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
Дыягностыка прафесійнай кампетэнцыі педагога і росту яго педагагічнага патэнцыялу дае не толькі інфармацыю для аналізу, але і спрыяе:
- вызначэнню перспектыўных ліній у развіцці метадычнай работы;
- перспектыве прафесійнага росту педагога, раскрыцці яго творчага
патэнцыялу;
- станаўленню адэкватнай самаацэнкі педагога.
Кіраўнік павінен ведаць патрэбы свайго калектыва і бачыць перспектыву яго фарміравання і развіцця.
Менавіта педагагічная дыягностыка забяспечвае навуковы падыход да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, у тым ліку і метадычнай работы.
Я з’яўляюся удзельнікам абласной эксперыментальнай пляцоўкі “Укараненне мадэлі развіцця прафесійнай кампетэнцыі педагогаў як умова павышэння якасці адукацыі вучняў”. Наша ўстанова адукацыірэалізуе інавацыйны праект “Роля ўпраўленчага маніторынга ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў”.
Ідэя праекта заснавана на ўяўленні аб тым, што прафесійная кампетэнтнасць настаўніка аказвае прамы ўплыў на павышэнне якасці адукацыі і фарміраванне асобы вучня. А сутнасць упраўленчага маніторынга заключаецца ў вывучэнні рэзультатыўнасці адукацыйнага працэса ва ўстанове адукацыі на аснове роста педагагічнага майстэрства настаўнікаў.
Асноўнымі аспектамі упраўленчага маніторынга за ростам прафесійнай кампетэнцыі педагога з’яўляюцца:
- упраўленчыя;
- функцыянальныя;
- аналітычныя.
Прадметам упраўленчага маніторынга з’яўляюцца:
- сацыяльныя якасці асобы педагога;
- прафесійныя якасці асобы педагога.
Прынцыпы упраўленчага маніторынгу прафесійнай кампетэнцыі педагогаў:
- мэтанакіраванасць дыягнастычных даследванняў, якая выражаецца ў неабходнасці спалучэння арганізацыйных форм, сродкаў і метадаў яе рэалізацыі з канечнай мэтай задавальнення прафесійных запытаў педагогаў на фоне значнага павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэса;
- адраснасць дыягнастычных даследванняў;
- канкрэтнасць дыягнастычных працэдур, якая вызначаецца навуковай асновай.
Функцыі ўпраўленчага маніторынгу, якія вызначаюць развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагога:
- функцыя адваротнай сувязі;
- функцыя педагагічнай карэкцыі;
- функцыі матывацыі і стымулявання;
- функцыі кантролю.
Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што маніторынг прафесійных кампетэнцый педагогаў стварае аснову для выяўлення цяжкасцей у рабоце кожнага педагога, садзейнічае пошуку аптымальных шляхоў іх пераадольвання, што дазваляе павысіць якасць адукацыйнага працэса ва ўстанове адукацыі.
Над рэалізацыяй абласнога інавацыйнага праекта мы працуем з 2015 года. За гэты час сіламі нашага калектыва створана графічная мадэль упраўленчага маніторынга, з якой вы зараз пазнаёміцеся (Дадатак 1).
Як вы бачыце, асноўнымі арыенцірамі мадэлі маніторынга развіцця прафесійнай кампетэнцыі педагога сталі:
- выяўленне прафесійнага ўзроўню кожнага педагога;
- дапамога ў вызначэнні прафесійных стэрэатыпаў;
- матывацыя прафесійнага роста;
- забеспячэнне ўмоў прафесійнага роста;
- удасканальванне ацэнкі і стымулявання.
У рамках інавацыйнай пляцоўкі мы працуем па трох вектарах:
арганізацыйным, інфармацыйна-метадычным, аналітыка-дыягнастычным.
Пры арганізацыі любой інавацыйнай дзейнасці вялікую ўвагу патрэбна надаваць інфармацыйна-метадычнаму суправаджэнню. Прэзентацыя вынікаў інавацыйнай дзейнасці адбываецца сродкамі тэматычнай старонкі сайта ўстановы адукацыі, публікацыямі ў СМІ, выпускам метадычных бюлютэней па тэме інавацыі, правядзеннем метадычных мерапрыемстваў для педагогаў, арганізацыю практычных заняткаў па прафіліктыцы эмацыянальнага выгарання педагога.
На працягу двух гадоў на базе ўстановы адукацыі для педагогаў установы і раёна арганізавана метадычнае навучанне па праблемах кампетэнтнаснага падыхода ў адукацыі. Распрацаваны сцэнарыі і праведзены метадычныя мерапрыемствы: праблемныя семінары “Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць педагога” і “Настаўнік прафесіянал. Які ён?”, метадычны семінар “Развіццё і павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагога”, практычныя семінары “Кампетэнтнасны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэса” і “Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як прафесійная каштоўнасць сучаснага педагога”.
Але ўсё ж самым галоўным з’яўляецца аналітыка-дыягнастычная работа.
Наша асноўная задача - падабраць дыягнастычны інструментарый, які забяспечыць маніторынг прафесійных кампетэнцый настаўніка.
Дазвольце пазнаёміць Вас з дыягностыкамі ўпраўленчага маніторынга. Для кожнага дыягнастычнага даследвання распрацаваны алгарытм правядзення, анкеты для педагогаў, індывідуальныя табліцы аналіза адказаў педагогаў, праграмы падліку вынікаў дыягностыкі ў таблічным працэсарыEXCEL.
Мы падабралі і адапціравалі дыягнастычны інструментарый для кожнага крытэрыя ацэнкі роста прафесійнай кампетэнтнасці педагога. Дадатак 2. Работа па апрабацыі яшчэ не завершана і будзе працягвацца да лютага 2018 года, але я вам прапаную пазнаёміцца з методыкамі правядзення дыягностык “Ацэнка ўзроўню развіцця калектыва”, “Ацэнка псіхалагічнага клімата ў калектыве”, “Ацэнка ўзроўню карыстання педагагічнымі кампетэнтнасцямі”, “Ацэнка ўзроўню інфармацыйна-аналітычнай кампетэнцыі”, “Ацэнка ўзроўню прафесійна-камунікатыўнай кампетэнцыі”.
Такім чынам, рэалізацыя інавацыйнага праекта дазволіла мне як кіраўніку павысіць сваю прафесійную кампетэнтнасць, а установе адукацыі – магчымасць адпрацаваць методыку правядзення маніторынгавых даследаванняў роста прафесійнай кампетэнцыі педагога, што дазволіла павысіць якасць упраўлення ўстановай адукацыі і разам з іншымі мерамі перавесці ўстанову адукацыі ў рэжым развіцця.
Эцюд
Работа ў групах па апрабацыі дыягнастычнага упраўленчага маніторынга.
Група №1 “Ацэнка ўзроўню развіцця калектыва”
Група №2 “Ацэнка псіхалагічнага клімату ў калектыве”
Група №3 “Ацэнка ўзроўню карыстання педагагічнымі кампетэнтнасцямі”
Група №4 “Ацэнка ўзроўню інфармацыйна-аналітычнай кампетэнцыі”
Група №5 “Ацэнка ўзроўню прафесійна-камунікатыўнай кампетэнцыі”
Дыскусія
Падрыхтоўка агульных вывадаў па выніках работы метадычнай студыі
Рэфлексія
Метад “Ліст пажаданняў”
Роля дыягностыкі –
Роля дыягностыкі –