Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Квест

Д..Добры дзень, паважаныя госці! Мы рады вітаць вас у самым прыгожымі ўтульным кабінеце нашай школы…

Разам. Гэта кабінет беларускай мовы і літаратуры

Х. Сардэчна запрашаем!

Д. У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Наша родная мова — беларуская. 

Х. Мы з задавальненнем вучымся размаўляць на сваёй роднай мове, а дапамагаюць нам у гэтым нашы настаўнікі: Сазонава Тамара Альбертаўна

Д Зайцава Ірына Паўлаўна,

Х Кудраўцава Таццяна Мікалаеўна

Д Саўчык Таццяна Міхайлаўна.

Х.На ўроках беларускай мовы і літаратуры мы спазнаём мову нашых продкаў, вучымся шанаваць, цаніць і любіць родную мову.

Д. І на кожным уроку гучыць чароўнае, роднае, спеўнае беларускае слова. 

 

Х :Я вельмі, братцы, ганаруся,

     Што нарадзіўся ў Беларусі

     Жыву, вучуся і спяваю,

     На роднай мове размаўляю.

 

Д Быў час - яе не прызнавлі,

     Насміхаліся, не прымалі.

     Пачэсна гонар адстаяла

     І хутка ўжо дзяржаўнай стала.

 

Х .Яна прыгожая, чароўная,

   Адзіная і непаўторная.

   Як у крынічцы вада чыстая,

     Такая светлая, празрыстая.

 

Д.“Прабачце,” “дзякуй”, “калі ласка”-

     Усе гэты словы , быццам казка.

   Нас вабяць шчырасцю, спакоем

     У беларускай роднай мове.

 

Х. Як запавед нашчадкам, даносяцца да нас пранікнёныя і мудрыя словы Францыска Скарыны : “Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”

Д. А зараз верш Уладзіміра Скарынкіна “Пачатак” вам прачытае вучань 9 класа базавай школы №2 Аляксандр Окунеў, які заняў трэцяе месца на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурку юных чытальнікаў “Жывая класіка”

 

Х. Роля кабінета беларускай мовы не толькі ў навучанні, але і ў эстэтычным выхаванні

Д. Тут створаны ўмовы і для настаўнікаў і для вучняў. У кабінеце змешчаны экран і праектар, дзякуючы гэтаму мы глядзім экранізаваныя творы, прэзентацыі, якія дапамагаюць нам адправіцца ў завочнае падарожжа па нашай краіне, а таксама пазнаёміцца з жыццём і творчай дзейнасцю вядомых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі.

Х. Больш дакладна пра работу кабінета беларускай мовы і літаратуры вам раскажуць нашы настаўнікі.

 

 

 

 

Настаўнік.Сёння методыка выкладання беларускай літаратуры ў школе патрабуе крэатыўнага і творчага падыходу. У камп’ютарызаваным грамадстве, дзе перавага аддаецца разнастайным гаджэтам, віртуальным зносінам і сацыяльным сеткам, літаратура, на жаль, не вельмі запатрабавана. Асабліва гэта характэрна для маштабных твораў, прачытанне і аналіз якіх з’яўляецца складаным, а часам і немагчымым працэсам.

Многія вучні не разумеюць змест прачытанага, а таму губляюць цікавасць да твора. Узнікаюць цяжкасці пры знаёмстве з побытам беларускіх сялян. Для вучняў няпроста патлумачыць даўнія традыцыі ці парадкі, не гаворачы пра дыялектызмы ці архаізмы, якімі насычаны творы школьнай праграмы. Здараецца так, што, нават ведаючы значэнне слова, вучні не могуць уявіць той прадмет ці з’яву, якую яно абазначае. Тут, бясспрэчна, на дапамогу прыходзяць мультымедыйныя сродкі, карцінкі, фотаздымкі, ілюстраваны матэрыял.

У сваёй рабоце мы цесна супрацоўнічаем са школьным і раённым музеямі.

Як гавораць:”Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”.

Я зараз прапануем вам адну з сучасных формаў работы, якая дапамагае зацікавіць вучняў літартурным творам і з'яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў фарміравання інфармацыйных і камунікацыйных кампетэнцый вучняў.

Прапануем вам акунуцца ў свет літаратурнага квэста.

Квэст – гэта адзін з жанраў камп’ютарнай гульняў, які папулярны сярод моладзі. Ён патрабуе рашэння разумовых заданняў, каб ісці далей.

Літаратурны квэст (літаратурнае квэст-арыентаванне) - гэта адзін з варыянтаў гульні-пошуку.Маршрут літаратурнага квэст-арыентавання звязаны з сюжэтам і героямі твора.

Наш літаратурны квэст складаецца з 4-х заданняў. Калі вы правільна выканаеце заданне, то атрымаеце слова-падказку. А потым гэтыя словы дапамогуць вам адгадаць ключавое слова нашага квэста.

А які твор мы ўзялі для разгляду, вы павінны дагадацца самі. Гэта і ёсць перашае заданне нашага літаратурнага квэста.

Заданне 1. Карцінкі (падказкі)

-  Па карцінках трэба ўгадаць аўтара і назву твора, па якім будзе праводзіцца літаратурны квэст (колас, Я, зямля, досвітак)

           Гэты твор з’ўляецца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа на рубяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларусаў.Аўтар паэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека. У творы яскрава апісаны побыт народа, выведзены тыповыя беларускія характары, жыццёвая філасофія, паказаны звычкі людзей, іх уклад жыцця.

   Чытаючы паэму мы ганарымся сваімі продкамі, гісторыяй сваёй Радзімы.

(Слова-падказка Купала)

Заданне 2.

“Сельскагаспадарчыя пабудовы”

Настаўнік. А зараз звярніце сваю ўвагу на экран. Перад вамі тры малюнкі сельскагаспадарчых пабудоў. Ніжэй змешчана 5 варыянтаў адказаў. Вам патрэбна выбраць тры, якія адпавядаюць назвам гэтых пабудоў і для чаго яны прызначаліся.

1)                     Гумно;    2) хлеў;    3) павець;    4) азярод;    5) прыгрэбнік

Гумно́ (або ток, клуня, рыга) — драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапоў зерня. Пабудова мела форму мнагагранніка, квадрата або падоўжанага прамавугольніка шырынёй. Нізкія сцены і апушчаная амаль да зямлі страха надавалі яму прысадзісты выгляд. 

Павець – гаспадарчая пабудова на сялянскім двары для захоўвання сельскагаспадарчых прылад (калёс, саней і інш.), а таксама дроў. Павець звычайна займала свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі. Калі павець выкарыстоўвалася толькі для захоўвання транспартных сродкаў, яе называлі вазоўняй, абозняй. Павець, дзе складваліся дровы, называлася дрывотняй. Пашырана па ўсёй Беларусі.

 

Азярод( пераплот, астроўкі )— гаспадарчае збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры скошанай травы, снапоў і г.д., якія з розных прычын не было магчымасці дасушваць на полі ці лузе. 

 

 

На прыгуменні, поруч з садам,

Павець з гумном стаяла радам,

А пад паветкаю прылады:

Вазок, калёсы, панарады,

Старыя сані, восі, колы

І вулляў некалькі на пчолы,

 

Народ, відаць, жыў панавата,

Прынамсі, добра і заможна,

Па ўсім аб гэтым судзіць можна:

Па старасвецкіх азяродах,

Па гарбузах на агародах,

 

Стаяў хлявец якраз напроці

І чуць ліпеў, як бы на плоце

Гаршчок, разбіты качаргою.

 

Стаяў прыгрэбнік адзінока,

Пахілкам, горкім сіратою,

У дол упёршыся страхою.                                      

( Слова-падказка ПОШУК)

Заданне 3     “Стравы”

Беларусы, папрацаваўшы шчыра і старанна, любілі і любяць смачна паесці!

У паэме ўзгадваецца 24 назвы страў, якія падаваліся на стол з рознай нагоды.

Cучасная беларуская кухня хаця і адрозніваецца ад старажытнай, але і мае шмат агульнага. З’явіліся новыя прадукты, змяніліся ўмовы жыцця. Але кулінарныя прыхільнасці беларусаў захоўваюць нацыянальную самабытнасць. Мы, беларусы, славімся сваёй гасціннасцю. Толькі госць на парог – пачастунак на стол.І чаго там толькі няма…

 

Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць,–

То ўмее ён і смачна з’есці;

І адпаведна–згатаваць!

Таму- дастойна, без эфекту

Прымай падзяку-пахвалу –

І беларускаму палетку,

І беларускаму сталу!

 

І так, вы здагадаліся, што наступнае заданне звязана са стравамі беларускай кухні. Я папрашу сваіх памочнікаў унесці паднос з прадуктамі.

 

-  Як вы думаеце, якую страву гатавалі з гэтых прадуктаў? Яна ўзгадваецца ў паэме.

 

Падказка: падавалі на стол з блінамі або бульбай.

 

ВЕРАШЧАКА – традыцыйная беларуская страва з каўбасы і мяса, гатунак падлівы для бліноў. Назва паходзіць або ад прозвішча кухмістра караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІІ Саксонскага Верашчакі, што пакуль не пацвярджаецца крыніцамі, або ад народнай назвы вячэры “верашчакі”, якая звычайна ладзілася пасля таго, як заколюць парсюка. У апошнім выпадку этымалогія слова звязана з перадсмяротным віскам – “верашчаннем” свінні. У пісьмовых крыніцах верашчака фіксуецца з сярэдзіны ХVIII ст., калі яна трапляе на сталы манарха і шляхты ВКЛ.  Беларусы часцей ядуць яе з блінамі – мачаюць і таму называюць мачанкай

 

Сяго-таго для верашчакі.

Хоць невялікія прысмакі —

Цыбуля, перчык, ліст бабкоў

Ды сальца некалькі брускоў,

Мука і квас — і ўся прыправа,

Але ўсё ж снеданне цікава;

А для дзяцей найбольша свята

Абы наесціся багата.

-  Якія яшчэ стравы ўзгадваюцца ў паэме? (каўбасы, кумпякі, грудзінка, скваркі, шынка, аладкі, бліны, куцця і інш.)

-         Немалаважнае значэнне ў харчаванні беларусаў мелі напіткі.

-  Аб якім напітку ідзе гаворка ў паэме?

Ён колер меў чырванаваты;

Тут быў таран, мянёк пузаты,

Шчупак, лінок, акунь, карась,

Кялбок і ялец, плотка, язь,

Яшчэ засушаныя з лета.

Але не ўсё яшчэ і гэта:

Аздоблен ён быў і грыбамі,

Выключна ўсё баравічкамі;

Цыбуля, перчык, ліст бабковы —

Ну, не ўясісь, каб я здаровы!

 

Адным з найбольш распаўсюджаных напіткаў , вядомых ва ўсіх славянскіх народаў быў квас, рэцэптура яго прыгатавання адрознівалася значнай разнастайнасцю не толькі ў межах

Беларусі, але і ў адной і той жа мясцовасці.

     Для квасу выкарыстоўвалі хлебныя сухары, клёцкі або каржы, якія выпякалі з падпаленай мукі, і квас набываў спецыфічны прысмак. Нярэдка састаўнымі кампанентамі былі бярозавік, мёд, яблыкі ў пэўных прапорцыях. Часам у квас дабаўлялі ячменнны солад, мёд, вашчыну.

Арыгінальны, незвычайны рэцэпт прыгатавння квасу падаецца ў паэме.

( Слова-падказка Чароўніцтва)

Заданне 4   “Посуд”

Якую б страву мы не гатавалі, а калі яе падасі на стол без настрою і ў ненадлежным посудзе, яна будзе нясмачнай.

Таму нашы продкі з даўніх часоў задумаліся над гэтым пытаннем. Так як у нашай сінявокай Беларусі багатыя залежы гліны, то нашы продкі ўзялі яе за асноўны матэрыял для вырабу посуду. Таксама шырока выкарыстоўваліся вырабы з драўніны. Драўніна бралася бярозавая ці кляновая і апрацоўвалася асабістым спосабам.

-         Ваша задача ўгадаць, як называецца посуд і для чаго ён выкарыстоўваўся.           

Гарнушак (малочнік) - Маленькі гаршчок для гатавання гарачай стравы, захавання сыпкіх рэчываў

 

Алесь хадзіў каля крынічкі,

Што з лесу тут жа выцякала

І дужкай хату агібала,

Хадзіў, свістаў пад голас птушак,

Збіраў ён ягадкі ў гарнушак.

 

           Ночвы, начоўкі ― у беларускім побыце выдзеўбанае з дрэва карыта, пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Рабілі ночвы з ліпавага або асінавага цурбана, колатага напалову. Нутро выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно згладжвалі разцом.

У вялікіх ночвах секлі капусту, мяса для каўбас, мылі бялізну, купалі дзяцей, у меншых правейвалі зерне і крупы,

Пры першым купанні неўмаляткі, ў ночвы клалі 9 вугольчыкаў. На працягу першай паловы года дзіцяці, ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. У іншых мясцінах у ночвы клалі соль і лекавыя травы, сярэбраную манету ― каб дзіця расло чыстым, здаровым і багатым

 

Прынеслі ночвы мёду ў хату.

На долю выпала Кандрату

Дзяліць мёд гэты між кумамі,

Жанкі ідуць сюды з збанамі.

Тут смех і жарты, таўканіна —

Найцікавейшая часіна!

 

Мужчыны зранку падгалілісь,

Зусім-такі падмаладзілісь,

У ночвах голавы памылі,

І вусы спрытна падкруцілі,

 

Цабэрак - памяншальная форма да цэбар; невялікі цэбар. Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі, у якой насілі ваду, гатавалі пойла цялятам, ягнятам. Дзеля зручнасці пераносу ў “вушках” свідравалі адтуліны, у якія можна было прасунуць палку.

 

Было ўсё зрушана, сарвана:

Крыжы з дзяжой каля паркана

На час кароткі прыхілілісь;

Збаны, гаршкі між іх тулілісь,

І тры цабэркі там стаялі

І чарады свае чакалі;

Цэбар — круглая драўляная пасудзіна, з якой кармілі жывёлу. Замешвалі сечку, рабілі “паранку” (сечку залівалі кіпнем) карове, каню.Абручы рабілі на варштаце з дапамогай струга і нажа, гнулі на спецыяльнай калодзе. Абручы для посуду выраблялі звычайна з ляшчыны і дубу, радзей з елкі. Нярэдка выкарыстоўваліся жалезныя абручы, зробленыя мясцовымі кавалямі, аднак жалезныя элементы (абручы, ручкі, вушкі) часцей адносіліся да гарадскіх вырабаў.

(Слова-падказка СВЯТА)

   Вам патрэбна пры дапамозе слоў-падказак адгадаць ключавое слова нашага літаратурнага квэста. (Папараць-кветка)

Янка Купала на працягу ўсяго жыцця марыў пра шчаслівы, светлы лёс беларусаў, жадаў, каб Радзіма квітнела чароўнай папараць-кветкай.

Мы жадаем, каб кожны наш вучань не разгубіўся і знайшоў сябе ў сучасным  грамадстве.

 

Кафедра настайнікаў беларускай мовы і літаратуры працуе так, каб кожны на вучань абавязкова знайшоў асабістую нішу ў жыцці і змог дасягнуць вяршынь у сваёй, толькі для яго прызначанай, справе.

Прыміце ад нас на памяць гэту чароўную кветку. Няхай яна прынясе ў ваш дом шчасце і дабрыню, разуменне і падтрымку, мір і любоў.
       Моцнага здароўя вам, невычэрпнай энергіі і поспехаў. 

Разделы сайта